Координатор сети
ОО "Ресурсный центр для пожилых" 720000, Кыргызстан г.Бишкек, пр. Чуй 162, кв. 27. Тел.:+996 770 89-18-06
www.rce.kg
Самые читаемые
Соцсети
лидер ГСП "ЫРЫСКЫ", соцработник ФГСП "ИВАНОВКА"
Новости

Babushka Incorporated альбо пра самадапамогу па-кыргызску

У краіне, дзе выжыць на пенсію амаль немагчыма, актыўна працуюць групы самадапамогі сталых людзей.Толькі ў сталіцы краіны Бішкеку іх дзейнічае некалькі дзесяткаў. Пазнаёміцца са спецыфікай іх працы мелі магчымасці ўдзельнікі міжнароднай канферэнцыі, прысвечаных выпрацоўцы нацыянальных стратэгій па вырашэнні пытанняў старэння насельніцтва, якая праходзіла 4-5 снежня ў Кыргызстане.

БУДЫНАК адра

… У будынку агенцтва ADRA нас чакаюць жанчыны – сябры клубу лідэраў групаў самадапамогі. Большасць ужо ў досыць сталым узросце (за 70), але ўсе – з агеньчыкам у вачох.

На стале – вырабы, зробленыя рукамі ўдзельнікаў гэтых групаў.

група самадапамогі

Традыцыйныя кыргызскія тапкі, шалікі, шапкі, шкарпэткі з вышытымі на іх традыцыйнымі матывамі. На суседнім стале – гарбата, слодычы ды неверагодна смачныя яблыкі.

Знаёмімся. Лідэры групаў самадапамогі з Бішкеку ды аддаленых гарадкоў і вёсак пачынаюць распавядаць пра сваю працу. Аказваецца, па ўсёй краіне дзейнічая вялікая колькасць такіх групаў. Ствараліся яны па ініцыятыве мясцовых грамадскіх арганізацый, якіх у Кыргызстане нашмат больш, чым у Беларусі і пры актыўнай падтрымцы міжнародных арганізацый.

Кожнай група атрымлівае на сваю дзейнасць невялікія сумы (250-300 даляраў). Частку гэтай сумы групы выдаткоўваюць на арганізацыю нейкай маленькай справы, якая можа прыносіць прыбытак. Нехта заводзіць козаў (на “выхадзе” – мяса, малако), авечак. Нехта ўкладае ў маленькія пякарні, хтосьці пачынае прадаваць зробленыя ўласнымі рукамі традыцыйныя народныя вырабы. Другую частку сумы групы выкарыстоўваюць як касу ўзаемадапамогі, да якой дакладаюць свае невялікія ўнёскі. Затым кожны сябра групы пад невялікі працэнт (5-10%) можа браць з гэтай касы пазыку. Некаторыя групы знаходзяць дадатковых спонсараў на сваю дзейнасць. Дзякуючы гэтаму некаторыя групы маюць у сваім распараджэнні назапашаныя за некалькі гадоў досыць салідныя сумы (каля 5000 даляраў). Але гэта – хутчэй выключэнне і большасці групаў самадапамогі аперуе значна меншымі сумамі.

У Бішкеку групы самадапамогі прынялі рашэнне супольна адчыніць два кіёскі, у якіх прадаюць свае вырабы. Самі кіёскі падарылі дацкія партнёры, улады дазволілі не плаціць зямельны падатак, лідэры груп знайшлі ў сваіх шэрагах адказную давераную асобу, якая вядзе ўлік і продаж вырабаў.

Babushka Incorporated

Дзякуючы гэтаму сталыя людзі, якія валодаюць творчымі здольнасцямі, маюць хоць невялікія дадатковыя сродкі на жыццё.

Дзейнічае ў Бішкеку і “Інстытут трэцяга ўзросту”, дзе сталыя людзі маюць магчымасць атрымліваць карысныя для жыцця веды і ўменні, знаходзіць новых сяброў і знаёмых. Абавязковымі элементамі навучання ў гэтым Інстытуце з’яўляюцца наведванне “факультэтаў” права і бізнеса. На занятках для сталых “бізнесоўцаў” людзей вучаць шукаць спосабы дадатковага заробку, які можна дакладаць да пенсіі.

Ну а на факультэце права вучаць ведаць і бараніць свае правы, чым сталыя людзі часта карыстаюцца. Да прыкладу, неаднаразова яны дапамагіся прыёму з боку міністраў, кіраўніцтва горада, розных палітыкаў. Ці не таму і многія прадстаўнікі ўладаў лічацца з інтарэсамі сталых людзей і, па меншай меры, не цураюцца сустрэч з “простымі” людзьмі, як гэта рабіў у час канферэнцыі па пытаннях старэння міністр сацыяльнага развіцця Кыргызтана Кудайберген Базарбаеў.

міністр Базарбаеў

… З Кыргызтана мы з’язджалі з перакананасцю, што нам ёсць чаму павучыцца ў гэтых людзей, якія ў такіх цяжкіх умовах не губляюць аптымізма, імкнуцца жыць годна. Мы ўжо дамовіліся, што будзем супрацоўнічаць з некалькімі арганізацыямі з Цэнтральнай Азіі, якія працуюць на карысць сталых людзей. Але гэта ўжо тэма для іншага матэрыяла.

Источник: http://uzv.by/babushka-incorporated-albo-pra-samadapamogu-pa-kyirgyizsku/

Видео с нашего канала на Youtube
Новости
Помочь сейчас
Вы можете помочь нуждающимся пожилым людям Помочь сейчас