Менавіта яе ўдзельнікі складуць аснову каманды, якая будзе ажыццяўляць першую ў Беларусі праграму валанцёрскай дапамогі яшчэ больш сталым гарадзенцам, якая мае назву “Малодшы брат, малодшая сястра”.
У пачатку сустрэчы, якая праходзіла 15 лютага, каардынатарка праграмы Марыя Станіславіч (на здымку ніжэй стаіць) распавяла ўдзельнікам групы пра тое, што “малодшых братоў” і “малодшых сёстраў” атрымаюць у хуткім часе ў першую чаргу сталыя гарадзенцы, якія былі ахвярамі фашысцкіх і сталінскіх лагераў і зараз засталіся без дапамогі з боку блізкіх.
Валанцёры, якія будуць наведваць гэтых людзей, зоймуцца ў тым ліку зборам успамінаў.
У час першай сустрэчы групы адбыўся таксама трэнінг, прысвечаны асновам валанцёрства. Яго правяла псіхолаг Таццяна Леўчык (на здымку ніжэй), якая вядзе ва “Універсітэце Залатога Веку” секцыю “Псіхалагічнае здароўе”.
Ужо ў хуткм часе валанцёрская група збярэцца зноў, каб абмеркаваць першыя крокі, якія будуць ёй зробленыя ў межах праграмы “Малодшы брат, малодшая сястра”.
Фота Вітаўта Рудніка
Источник: http://uzv.by/adbyilasya-pershaya-sustrecha-valantsyorskay-grupyi-uzv/