Адбылася першая сустрэча валанцёрскай групы УЗВ

Менавіта яе ўдзельнікі складуць аснову каманды, якая будзе ажыццяўляць першую ў Беларусі праграму валанцёрскай дапамогі яшчэ больш сталым гарадзенцам, якая мае назву “Малодшы брат, малодшая сястра”.

У пачатку сустрэчы, якая праходзіла 15 лютага, каардынатарка праграмы Марыя Станіславіч (на здымку ніжэй стаіць) распавяла ўдзельнікам групы пра тое, што “малодшых братоў” і “малодшых сёстраў” атрымаюць у хуткім часе ў першую чаргу сталыя гарадзенцы, якія былі ахвярамі фашысцкіх і сталінскіх лагераў і зараз засталіся без дапамогі з боку блізкіх.

універсітэт залатога веку

Валанцёры, якія будуць наведваць гэтых людзей, зоймуцца ў тым ліку зборам успамінаў.

У час першай сустрэчы групы адбыўся таксама трэнінг, прысвечаны асновам валанцёрства. Яго правяла псіхолаг Таццяна Леўчык (на здымку ніжэй), якая вядзе ва “Універсітэце Залатога Веку” секцыю “Псіхалагічнае здароўе”.

універсітэт залатога веку

Ужо ў хуткм часе валанцёрская група збярэцца зноў, каб абмеркаваць першыя крокі, якія будуць ёй зробленыя ў межах праграмы “Малодшы брат, малодшая сястра”.

універсітэт залатога веку

Фота Вітаўта Рудніка

Источник: http://uzv.by/adbyilasya-pershaya-sustrecha-valantsyorskay-grupyi-uzv/