Вялікая дэлегацыя ўніверсітэту трэцяга ўзросту з літоўскага гораду Мар’ямпале гасцявала 10 красавіка ў Гродне. На сцэне дома культуры “Цветліт” адбыўся сумесны канцэрт, падрыхтаваны гасцямі і слухачамі нашага “Універсітэту Залатога Веку”.
Сустрэча пачалася з акадэмічнага гімна “Гаўдэамус” у выкананні створанага нядаўна хора УЗВ.
Затым вялікую канцэртную праграму прадставілі нашыя госці.
Песні і танцы, народныя абрады, агульныя карагоды, цёплыя словы – усё гэта стварала непаўторную атмасферу свята.
З прывітальным словам да гарадзенцаў звярнулася кіраўніца ўніверсітэту трэцяга ўзросту з Мар’ямпале (Mariampole) Она Сакалаўскене (Ona Sakalauskiene).
Гэта ўжо не першая наша сустрэча з літоўскімі сябрамі. Год таму яны гасцявалі ў нас на міжнароднай канферэнцыі. У кастрычніку мінулага года дэлегацыя УЗВ была ў гасцях у Мар’ямпале.
Ужо на гэтую восень маем запрашэнне ўзяць удзел у вялікім міжнародным фальклёрным фестывалі ў Літве.
Фота Ірыны Новік
Источник: http://uzv.by/nas-zluchayuts-nyoman-i-syabroustva/