Нас злучаюць Нёман і сяброўства

Вялікая дэлегацыя ўніверсітэту трэцяга ўзросту з літоўскага гораду Мар’ямпале гасцявала 10 красавіка ў Гродне.  На сцэне дома культуры “Цветліт” адбыўся сумесны канцэрт, падрыхтаваны гасцямі і слухачамі нашага “Універсітэту Залатога Веку”.

Сустрэча пачалася з акадэмічнага гімна “Гаўдэамус” у выкананні створанага нядаўна хора УЗВ.

Затым вялікую канцэртную праграму прадставілі нашыя госці.
Сустрэча з гасцямі з Мар'ямпале
Песні і танцы, народныя абрады, агульныя карагоды, цёплыя словы – усё гэта стварала непаўторную атмасферу свята.

З прывітальным словам да гарадзенцаў звярнулася кіраўніца ўніверсітэту трэцяга ўзросту з Мар’ямпале (Mariampole) Она Сакалаўскене (Ona Sakalauskiene).

Гэта ўжо не першая наша сустрэча з літоўскімі сябрамі. Год таму яны гасцявалі ў нас на міжнароднай канферэнцыі. У кастрычніку мінулага года дэлегацыя УЗВ была ў гасцях у Мар’ямпале.

універсітэт залатога веку

Ужо на гэтую восень маем запрашэнне ўзяць удзел у вялікім міжнародным фальклёрным фестывалі ў Літве.

Фота Ірыны Новік

Источник: http://uzv.by/nas-zluchayuts-nyoman-i-syabroustva/